Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

У 1982 годзе Васіль Быкаў паставіў кропку ў аповесці “Знак бяды”. Пазней крытыкі назавуць яе самым антываенным творам пісьменніка. Так сталася, што адным з першых чытачоў рукапіса аповесці аказаўся Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае пазіцыю у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну.

Адметнасць “Знака бяды” ў тым, што вайна ў ім паказваецца не вачыма салдат, а праз лёс мірных жыхароў закінутага на край свету беларускага хутара. І лёс іх склаўся сапраўды трагічна: напрыканцы ад таго хутара, дзе вілося ціхае вясковае жыццё яго гаспадароў Петрака і Сцепаніды, засталася толькі крушня абгарэлых камянёў.

Сёлета мы адзначаем 40 год, як пачаліся здымкі фільма, што трапіў да гледача ў 1986-м. Пра тое, як нараджаўся фільм, як прабіваў дарогу на экран, дзе праходзілі здымкі і многае іншае, вы пачуеце на чарговай аўтарскай лекцыі Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.

Шчыра запрашаем!

Час: 27 жніўня 2025 года, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

350